13 лютага 2025, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі зрабілі жорсткую заяву ў дачыненні да Расеі

2
У Індыі зрабілі жорсткую заяву ў дачыненні да Расеі

Тычыцца паставак нафты.

Індыя хоча набываць расейскую нафту толькі ў тым выпадку, калі яе пастаўляюць кампаніі і судны, якія не трапілі пад санкцыі ЗША. Краіна з'яўляецца другім па велічыні імпарцёрам і спажыўцом нафты ў свеце.

Выданне Reuters піша, што Індыя прытрымліваецца абмежаванняў ААН, а не таго, што ўвялі асобныя краіны, але небяспека другасных санкцый з боку Вашынгтона стварае праблемы ў забеспячэнні паставак расейскай нафты, бо індыйскія банкі і кампаніі ў значнай ступені залежаць ад фінансавай сістэмы ЗША.

Закупы расейскай нафты індыйскімі НПЗ парушаныя праз санкцыі ў дачыненні да ланцужка паставак расейскай нафты, што прывяло да імклівага росту ставак фрахту танкераў, бо некаторыя пакупнікі і парты ў Кітаі і Індыі пазбягалі суднаў, якія патрапілі ў «чорны спіс».

Індыйскія чыноўнікі заявілі, што яны паведамілі расейскім пастаўшчыкам і трэйдарам, што нафта, якую яны прадаюць, павінна адпавядаць параметрам санкцый ЗША.

«Мы не жадаем рызыкаваць. Мы не будзем чапаць грузы, у якіх задзейнічаныя санкцыянаваныя арганізацыі або судны ў ланцужку паставак», - сказаў адзін з індыйскіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках