13 лютага 2025, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары па расейскіх вытворчасцях: эксперт патлумачыў стратэгію Украіны

1
Удары па расейскіх вытворчасцях: эксперт патлумачыў стратэгію Украіны

Найбліжэйшым часам такіх удараў менш не стане.

Удары па энэргетычных, вайсковых вытворчасцях, нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і заводах у РФ сведчаць аб мэтанакіраванай стратэгіі Украіны. Напады на вайскова-прамысловыя комплексы і лагістычныя транспартныя маршруты супраціўніка так ці інакш звязаныя з нафтаперапрацоўчай галіной. Аб гэтым у эфіры тэлеканала FREEДOM сёння, 13 лютага, сказаў спікер Украінскага добраахвотніцкага войска Сяргей Братчук.

Ён згадаў аб нядаўнім нападзе БпЛА на Ліпецкую вобласць РФ, дзе размешчаны металургічны камбінат.

«Усе такія інфраструктурныя, прамысловыя аб'екты працуюць, перш за ўсё, на агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны, працуюць на вайну. У Ліпецк ужо не ўпершыню «прылятае», і сапраўды не ў апошні раз. Мы разумеем, што тыя ўдары, якія наносіць сёння Украіна, з'яўляюцца следствам абранай стратэгіі. Гэта энэргетычныя аб'екты і аб'екты асабліва вайскова-прамысловага комплексу. Такія ўдары адбываюцца практычна кожную ноч. Гэта менавіта тое, што павінна зменшыць узровень забяспечанасці расейскага войска», - мяркуе Братчук.

Са слоў спікера, гэтыя ўдары наносяцца па ключавых вузлах, дзе ёсць рэдкае абсталяванне з імпартнымі дэталямі, якія, у сувязі з санкцыямі, потым цяжка аднавіць.

«Такая стратэгія Украіны сёння прапагандуецца і, самае галоўнае, рэалізуецца кожны дзень. Таму такіх удараў менш дакладна не стане найбліжэйшым часам. Эфектыўнасць удараў па нафтаперапрацоўчым комплексе, паводле самых асцярожных ацэнак, складае прыкладна 15 адсоткаў. Гэта важкі вынік для такой вялікай краіны, як РФ, і такога вялікага вайскова-прамысловага комплексу», - рэзюмаваў госць эфіру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках