13 лютага 2025, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна не прыме ніякіх пагадненняў без свайго ўдзелу

29
Зяленскі: Украіна не прыме ніякіх пагадненняў без свайго ўдзелу
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў сваю размову з прэзідэнтам ЗША.

Украіна не прыме ніякіх двухбаковых пагадненняў, якія тычацца яе лёсу, калі яны будуць дасягнутыя без удзелу Кіева, заявіў у чацвер украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён казаў аб магчымых дамоўленасцях паміж ЗША і Расеяй у абыход Украіны.

Са слоў Зяленскага, еўрапейскія краіны таксама павінны быць прадстаўленыя за сталом перамоваў аб заканчэнні вайны.

«Сёння важна, каб падзеі развіваліся не паводле плану Пуціна, які хоча зрабіць усё, каб перамовы сталі двухбаковымі», – прыводзіць словы Зяленскага ў гутарцы з журналістамі агенцтва Reuters.

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў сваю размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая адбылася днём раней. Са слоў Зяленскага, ён не ўважае за «адлюстраванне прыярытэтаў» тое, што Трамп спачатку патэлефанаваў кіраўніку Расеі Уладзіміру Пуціну. У той самы час Зяленскі прызнаўся, што для яго гэта было непрыемна, адзначае BBC.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках