13 лютага 2025, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Honda і Nissan адмовіліся ад зліцця

7
Honda і Nissan адмовіліся ад зліцця

Японскія аўтавытворцы скасавалі мемарандум аб узаемаразуменні па інтэграцыі бізнэсу.

Японскія аўтавытворцы Honda Motor і Nissan Motor скасавалі мемарандум аб узаемаразуменні па інтэграцыі бізнэсу, абвясціла прэс-служба першай кампаніі.

Планавалася трохбаковае супрацоўніцтва з удзелам Honda Motor, Nissan Motor і Mitsubishi Motors. «У далейшым тры кампаніі будуць супрацоўнічаць у рамках стратэгічнага партнёрства, накіраванага на эпоху інтэлекту і электрыфікаваных транспартных сродкаў», – сказана ў паведамленні.

Як высветліў Reuters, «мегазліццё скасавалі» з некалькіх прычын: праз гонар і недастатковую турботу кіраўніцтва Nissan сваім гаротным становішчам, а таксама раптоўную пастанову Honda перагледзець умовы ўгоды і прапановы на адрас Nissan стаць даччынай кампаніяй. Нягледзячы на сваё слабейшае становішча, Nissan патрабаваў раўнапраўнага стаўлення.

Honda патрабавала ад Nissan больш маштабных скарачэнняў супрацоўнікаў і вытворчых магутнасцяў, але тая не жадала закрываць заводы. Суразмоўцы агенцтва падзяліліся ўражаннем, што Nissan адчуў здольнасць самастойна выйсці з крызісу, нягледзячы на рост праблемы.

Гаротнае становішча Nissan ашаламіла інвестараў, калі ў лістападзе аўтаканцэрн скараціў прагноз прыбытку на 70% праз пагаршэнне продажаў у Кітаі і ЗША. Вытворца абвясціў аб намеры выйсці з крызісу шляхам скарачэння 9 тысяч рабочых месц і 20% сусветных магутнасцей у спробе абмежаваць выдаткі на $2,6 млрд.

Некаторыя аналітыкі, меркаванні якіх прыводзіць Reuters, палічылі гэтыя дзеянні недастатковымі і запозненымі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках