Кіраўнік Пентагона: Трамп нікому не дазволіць ператварыць дзядзьку Сэма ў дзядзьку Лоха
23- 13.02.2025, 20:16
- 7,322
![Кіраўнік Пентагона: Трамп нікому не дазволіць ператварыць дзядзьку Сэма ў дзядзьку Лоха](https://i.c97.org/ai/629760/aux-head-1739466972-20240101_Hesset_360.jpg)
Піт Хегсет прыгадаў словы Дуайта Эйзенхаўэра.
Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет чарговы раз заклікае еўрапейскіх і канадскіх партнёраў павялічыць абаронныя выдаткі, спаслаўшыся на словы прэзідэнта Дуайта Эйзенхаўэра, сказаныя ім раней.
Пра гэта ён казаў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы міністраў абароны краінаў NATO ў Брусэлі ў чацвер, паведамляе «Еўрапейская праўда».
У сваёй заяве ён сказаў, што трэба «зрабіць NATO зноў вялікім». Потым ён успомніў пра прэзідэнта Эйзенхаўэра, які, паводле ягоных словаў, быў адным з самых заўзятых прыхільнікаў NATO.
«Ён верыў у трывалыя стасункі з Еўропай. Аднак у канцы прэзідэнцтва Эйзенхаўэра нават ён быў занепакоены тым, што Еўропа недастаткова клапоціцца пра ўласную абарону, ледзь не зрабіўшы, паводле словаў Эйзенхаўэра, з дзядзькі Сэма лоха.
Што ж, як і прэзідэнт Эйзенхаўэр, гэтая адміністрацыя верыць у альянсы, глыбока верыць у альянсы, але будзьце ўпэўненыя: прэзідэнт Трамп нікому не дазволіць ператварыць дзядзьку Сэма ў дзядзьку Лоха», – заявіў міністр абароны ЗША.
Ён падкрэсліў, што NATO – вялікі і самы паспяховы абаронны альянс у гісторыі. Але для таго, каб выдужаць у будучыні, партнёры ЗША павінны рабіць значна больш для абароны Еўропы.