14 лютага 2025, Пятніца, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атамны авіяносец «Гары Трумэн» сутыкнуўся з гандлёвым караблём

5
Атамны авіяносец «Гары Трумэн» сутыкнуўся з гандлёвым караблём

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Міжземным моры.

Амерыканскі авіяносец «Гары Трумэн» (USS Harry S Truman) сутыкнуўся з гандлёвым караблём Besiktas-M у Міжземным моры, гаворыцца ў заяве Шостага флоту ВМС ЗША.

Сутыкненне адбылося прыкладна ў 23:46 паводле мясцовага часу 12 лютага ў Міжземным моры каля горада Порт-Саід (Егіпет).

Авіяносец, у тым ліку ягоныя рухальныя ўстаноўкі, не атрымалі пашкоджанняў, удакладнілі ў ВМС. Распачатае расследаванне.

Авіяносец ВМС ЗША «Гары Трумэн» у апошні год актыўна ўдзельнічаў у аперацыях на Блізкім Усходзе, напрыклад у Чырвоным моры. У снежні 2024 года ён прыбыў у рэгіён на фоне нападаў еменскіх хусітаў на гандлёвыя караблі. Цягам гэтага часу авіяносец, паводле заяваў хусітаў, зазнаў неаднаразовыя напады.

7 лютага 2025 года авіяносец і караблі суправаджэння прыбылі на базу Суда-Бэй на грэцкім востраве Крыт для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту.

У Беларусі абнаўляюць закон аб дарожным руху

Будуць істотныя змены.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні Закона «Аб дарожным руху».

Дакумент абнаўляе пэўныя нормы, якія датычацца сельскагаспадарчай тэхнікі.

Адзначаецца, што цяпер максімальная дапушчальная магутнасць рухавіка для колавых трактароў і самаходных машынаў, для кіравання якімі патрабуюцца катэгорыі C, D, E, F, павялічваецца да 110,3 квт. Раней гэтае значэнне складала 80 квт.

Яшчэ адно істотнае новаўвядзенне дасць больш магчымасцяў маладым людзям. Дакладней, дакумент прадугледжвае права 17-гадовых асобаў атрымліваць дазвол на кіраванне самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння, а таксама колавымі трактарамі са згаданымі вышэй магутнасцямі.

Такім спосабам хочуць больш актыўна задзейнічаць навучэнцаў профільных установаў адукацыі ў пасяўных і ўборачных працах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках