Кэнэдзі-малодшы стаў міністрам аховы здароўя ЗША
16- 13.02.2025, 21:09
- 2,428
![Кэнэдзі-малодшы стаў міністрам аховы здароўя ЗША](https://i.c97.org/ai/566047/aux-head-1696189743-20231001_kennadi_ml_360.jpg)
Ягоную кандыдатуру зацвердзіў Сенат.
Сенат ЗША канчаткова зацвердзіў кандыдатуру Роберта Ф. Кэнэдзі-малодшага на пасаду міністра аховы здароўя і сацыяльных службаў.
Пра гэта паведамляе газета The Washington Post у чацвер, 13 лютага.
Кандыдатуру Кэнэдзі-малодшага падтрымалі 53 сенатары, супраць прызначэння выступілі 47 сенатараў.
Як адзначае WP, экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША стане кіраўніком вялізнага ўрадавага апарату, які адказвае за праграмы медыцынскага страхавання, бяспеку нацыянальных паставак лекаў і прадуктаў, а таксама рэагаванне на ўсплёскі інфекцыйных захворванняў.