14 лютага 2025, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабудуюць жылы гмах з кватэрамі-«сасіскамі»

6
У Менску пабудуюць жылы гмах з кватэрамі-«сасіскамі»

Яго будуюць на праспекце Пераможцаў.

У мікрараёне Лебядзіны ў Менску пачалі будаўніцтва жылога дома зменнай паверхавасці (ад 12 да 25 паверхаў). Яго асаблівасцю стане тое, што некалькі кватэраў можна будзе аб'яднаць у адну. А яшчэ цікава, што тыповыя планіроўкі кватэраў там прадстаўленыя такімі варыянтамі, якія называюць «сасіскамі» або «пеналамі».

У газеце «Звязда» з'явілася праектная дэкларацыя на новы дом, які атрымаў назву Grand Crystal («Гранд Крышталь»). Яго будуюць на праспекце Пераможцаў, дакладней, з боку вуліцы Мястроўскай за домам №123 па Пераможцаў. Праект распрацавала студыя «АрхНуво», яна ж аўтар канцэпцыі забудовы ЖК «Андрэеўскі» сярод прамзоны.

Кошт квадратнага метра складае ад 1.790 да 2.100 даляраў паводле актуальнага курсу Нацбанка. Плошчы кватэраў такія: 1-пакаёвыя – ад 29 да 44 квадратных метраў, 2-кампанентныя – ад 52 да 95 квадратных метраў, 3-пакаёвыя – ад 83 квадратных метраў.

Але вось што да планіровак, то тут пакупнікоў могуць чакаць сюрпрызы. Чарцяжы кватэраў публікуе Onliner.

Напрыклад, 1-пакаёвая кватэра ў 2-й секцыі (пад'ездзе) мае заяўленую плошчу 43,88 квадратнага метра. Суадносіны бакоў на чарцяжы – роўна 3:1. Гэта значыць, што памеры пакоя прыкладна такія: 3,82 х 11,46 метра. Пры гэтым акно ў кватэры толькі адно, якое выходзіць на балкон.

Ёсць і іншыя кватэры гэткіх сама доўгіх формаў.

Такія кватэры (ці пакоі) называюць «сасіскамі» або «пеналамі».

Каментатары ў твітары каментуюць:

«Планіроўкі пекла, дом як інтэрнат калідорнага тыпу»

«Сонца – гадзіну-паўтары на дзень у кватэры з унітазам і тахтой?»

«Як студэнцкае жыллё норм. Але за іншы цэннік»

«Я ў такой цяпер жыву. Калі гавару праз відэасувязь і іду ад аднаго краю да другога, то пытаюцца, што гэта за палац. На гэтым плюсы заканчваюцца. Месца няма і святло падае на 2 кв.м. каля акна»

«Вы ўвогуле ведаеце пра Ле Карбюзье? Гэта ён прыдумаў такія кватэры»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках