Зяленскі адпрэчыў перамовы з Пуціным без аб'яднанай пазіцыі Украіны, Еўропы і ЗША
11- 13.02.2025, 21:29
- 4,248
![Зяленскі адпрэчыў перамовы з Пуціным без аб'яднанай пазіцыі Украіны, Еўропы і ЗША](https://i.c97.org/ai/606004/aux-head-1723131846-20240101_elia_360.jpg)
Ён таксама перасцярог сусветных лідараў ад даверу словам Пуціна пра ягоную гатоўнасць закончыць вайну.
Ніякія перамовы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным не могуць пачацца без аб'яднанай пазіцыі Украіны, Еўропы і ЗША.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Як паведаміў Зяленскі, сёння ён правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.
«Абмеркавалі ўмовы, неабходныя для доўгага і сапраўднага міру ва Украіне, і пагадзіліся, што ніякія перамовы з Пуціным не могуць пачацца без аб'яднанай пазіцыі Украіны, Еўропы і ЗША», – адзначыў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі таксама праінфармаваў Туска пра сваю размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, і яны абмеркавалі ключавыя мэсэджы і неабходнасць каардынацыі пазіцый усіх еўрапейцаў для дасягнення паспяховых вынікаў для ўсёй Еўропы.
«Падкрэсліў, што Украіна павінна весці перамовы з пазіцыі сілы, з моцнымі і надзейнымі гарантыямі бяспекі, і што сяброўства ў NATO было б найбольш эканамічна выгадным для партнёраў. Іншай важнай гарантыяй з'яўляюцца сур'ёзныя інвестыцыі ва ўкраінскую абаронную прамысловасць», – дадаў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі таксама перасцярог сусветных лідараў ад даверу словам Пуціна пра ягоную гатоўнасць закончыць вайну.