Вусік заявіў пра жаданне правесці бой з чэмпіёнам UFC
- 13.02.2025, 21:41
- 1,600
![Вусік заявіў пра жаданне правесці бой з чэмпіёнам UFC](https://i.c97.org/ai/595972/aux-head-1716322175-20240101_usik_360.jpg)
У Алекса Перэйры вялікі досвед у аматарскім боксе.
Украінскі чэмпіён WBC, WBA і WBO Аляксандр Вусік заявіў, што хацеў бы правесці выставачны бой з бразільскім чэмпіёнам UFC у паўцяжкай вазе Алексам Перэйрам. Словы баксёра прыводзіць MMA Junkie.
«Можа быць – чаму б і не? Алекс хоча», – сказаў Вусік.
Перэйра 8 сакавіка будзе абараняць свой пояс супраць расейца Магамеда Анкалаева. Вусік раней гаварыў, што плануе сустрэцца з пераможцам бою Даніэль Дзюбуа – Джозэф Паркер за тытул IBF (адбудзецца 22 лютага).
У Перэйры вялікі досвед у аматарскім боксе, а ў 2017-м ён правёў прафесійны бой, у якім перамог тэхнічным накаўтам суайчынніка Марсела дэ Соўзу Круза. Раней Перэйра таксама прыняў выклік ад блогера Джэйка Пола.