У МЗС Малдовы амбасадара РФ пасадзілі за стол з абломкамі «Герані»
7- 13.02.2025, 21:48
- 12,368
![У МЗС Малдовы амбасадара РФ пасадзілі за стол з абломкамі «Герані»](https://i.c97.org/ai/629772/aux-head-1739472484-20240101_Hesset_360.jpg)
Відэафакт.
13 лютага ў МЗС Малдовы выклікалі Алега Озерава. Ад яго запатрабавалі афіцыйных тлумачэнняў наконт падзення на тэрыторыі краіны 2 расейскіх беспілотнікаў. Яму ж быў выказаны «катэгарычны пратэст супраць парушэння нацыянальнай паветранай прасторы», піша newsmaker.md.
У МЗС Азёрава пасадзілі за стол з абломкамі «Герані». Гэтыя фатаграфіі, а таксама відэа апублікавала знешнепалітычная ўстанова Малдовы.
Пасля візіту расейскі амбасадар сказаў, што ў Масквы «няма ніякіх намераў абвастраць сітуацыю ў стасунках з Малдовай», а «дрон можа быць не расейскім». Праўда, на фрагменце беспілотніка было напісана «Герань-2», і Алег Озераў гэтага не мог не бачыць. Ён заявіў, што трэба «дадатковае расследаванне», таму што яму паказалі «нейкія факты, але не доказы».
Пасля здарэння з беспілотнікамі ўлады Малдовы пастанавілі зачыніць Расейскі культурны цэнтр у Кішынёве.