23 лютага 2025, Нядзеля, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прыдумалі, як прагрэць машыну і не атрымаць штраф ад ДАІ за перавышэнне пяці хвілінаў

34
Беларусы прыдумалі, як прагрэць машыну і не атрымаць штраф ад ДАІ за перавышэнне пяці хвілінаў

Аўтамабілісты падзяліліся сваімі лайфхакамі.

У сацыяльнай сетцы TikTok з'явіліся ролікі, у якіх беларускія аўтамабілісты дзеляцца сваімі лайфхакамі, як не атрымаць штраф адну базавую (сёння гэта 42 рублі) за прагрэў аўтамабіля, калі рухавік працуе больш за пяць хвілінаў.

Аўтары некаторых відэа іранічна абгулялі гэтую тэму і далі парады, што можна зрабіць, каб заставацца ў рамках закону, піша Telegraf.news.

Так, аўтарка аднаго роліка паказала, як выглядае яе аўто раніцамі: поўнасцю заледзянелыя шыбы, бакавыя і лабавое, прыцярушаныя снегам. Аўтарка задалася слушным пытаннем, як за пяць хвілінаў паспець не проста прагрэць рухавік, але і растапіць лёд на шкле. Гэта сапраўдная задача з зорачкай для шматлікіх аўтамабілістаў, у якіх няма ўбудаванага падагрэву шкла.

@prostoira___ #авто #прогревдвигателя #минск #беларусь🇧🇾 #рекомендации #новыйзакон ♬ оригинальный звук - Анастасия

Выграваць жа машыну ў двары больш за пяць хвілінаў паводле закону нельга. Можна атрымаць штраф, таму што забароненая стаянка аўтамабіля з заведзеным рухавіком больш за гэты часу.

Зрэшты, у каментарах дзяўчыне накідалі нямала варыянтаў, як выйсці з сітуацыі і не нарвацца на штраф.

«Завёў, пяць хвілінаў папрацавала, заглушыў, зноў завёў, новы адлік», – параіў адзін з гледачоў.

Прыкладна такую самую схему агучыў аўтар іншага роліка.

«Калі вы баіцеся, што вас там здадуць (я не ведаю, якія ў вас там стасункі з суседзямі): стаіць машына і грэецца чатыры з паловай хвіліны. Далей што мы робім? Уключылі перадачку – крануліся на 10 сантыметраў. Усё. Зноў нейтралка, ручнік. Стаім, грэемся яшчэ пяць хвілінаў. Усё нармальна – вы ў законе», – падзяліўся парадай аўтар роліка.

Аднак некаторыя каментатары выказалі здагадку, што такая схема можа і не спрацаваць, паколькі прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі «ўвогуле не хвалюе, ад'ехаў ты, ці "нахабна" сядзіш больш за пяць хвілінаў, захочуць – аформяць».

Іншы каментатар прапанаваў значна больш практычны спосаб, які, зрэшты, спадабаецца далёка не ўсім: «Стаў на стаянку, а не пад вокны людзям, і выгравай, колькі хочаш».

Пры гэтым частка карыстальнікаў TikTok выказала меркаванне, што магчымасць выграваць аўто ў двары столькі, колькі таго запатрабуюць канкрэтныя абставіны, – гэта «проста праверка на вашывасць» для суседзяў аўтамабіліста.

«Мне сёння хапіла пяці хвілінаў, а ўвогуле, выгравайце і не парцеся, не думаю, што ўжо ўсе кінуліся тэлефанаваць, праверка на вашывасць», – напісала адна карыстальніца.

Зрэшты, каментары іншага гледача аспрэчылі яе словы. Мужчына заявіў, што асабіста даслаў у ДАІ ўжо тры відэа таго, як суседзі доўга грэюць машыны, і што ўсіх іх аштрафавалі.

Пра тое, што праблема сапраўды актуальная для беларускіх аўтамабілістаў, сведчыць вялікая колькасць ролікаў у сацсетках на гэтую тэму. Некаторыя, як прадэманстраваў аўтар наступнага роліка, настолькі захапіліся пошукам аўтамабілістаў-парушальнікаў, што бачаць праблему нават там, дзе яе насамрэч няма.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках