21 лютага 2025, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пачалі масава псаваць уласную тэхніку пад Пакроўскам

6
Расейцы пачалі масава псаваць уласную тэхніку пад Пакроўскам

Каб пазбегнуць бессэнсоўнай смерці.

Вайскоўцы УС РФ наўмысна псуюць і выводзяць са строю вайсковую тэхніку на Пакроўскім кірунку, каб «пазбегнуць смерці». Пра гэта паведаміў партызанскі рух «Атэш».

«Расейскія вайскоўцы выводзяць са строю сваю тэхніку на Пакроўскім кірунку... Штодня фіксуюцца выпадкі вываду са строю бронетэхнікі, пашкоджанні артылерыі і наўмыснага псавання ўзбраення», — гаворыцца ў паведамленні.

Партызаны ўдакладнілі, што за апошнія паўтара месяца сама меней 12 адзінак тэхнікі выйшлі са строю ў выніку сабатажу.

«5 баявых машын пяхоты і 2 танкі Т-72 былі пашкоджаны яшчэ да выхаду на баявыя пазіцыі. 4 грузавікі і 1 БТР прыйшлі ў непрыдатнасць пасля «раптоўных» паломак рухавікоў і трансмісій», - адзначылі ў «Атэш».

Асабліва актыўна сабатаж выяўляецца сярод вайскоўцаў 37-й АМСБр і 5-й АТБр, якія, паводле звестак «Атэш», ужо неаднаразова фіксаваліся за адмовай выконваць загады і наўмысным вывадам тэхнікі са строю.

Камандаванне УС РФ ужо пачало расследаванне гэтых інцыдэнтаў.

Партызаны патлумачылі, што асаблівую ролю ў гэтых актах сабатажу адыгралі іх агенты, якім перадалі падрабязныя інструкцыі, як правільна і хутка выводзіць тэхніку са строю.

«Паніка сярод акупантаў нарастае: вайскоўцы ўсё часцей сабатуюць загады і шукаюць спосабы пазбегнуць бессэнсоўнай смерці», - адзначылі ў «Атэш».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках