«Лукашэнка разумее, што да канца года яго песенька спетая»
29- 16.02.2025, 18:06
- 51,296

Дыктатар залёг на дно.
Тэлеграм-канал «Беларуская выведка» пракаментаваў інфармацыю з артыкула The New York Times аб тым, што вызваленне Аляксандрам Лукашэнкам грамадзяніна ЗША і двух беларускіх палітвязняў можа стаць першым крокам да маштабнай угоды паміж Вашынгтонам і Менскам:
- Прэлюдыя з вызваленнем закладнікаў спрацавала. Лукашэнка ўступіў у адведзеную яму ролю і ўключыў для Захаду рэжым «low profile», па-нашаму - «залёг на дно». Ён разумее, што калі Крамлю ўдасца дамовіцца з Кіевам, то да канца года яго песенька спетая.
Войска «саюзнай дзяржавы» прыпаркуецца ў Беларусі, і Масква зменіць састарэлага гаўляйтара за непатрэбнасцю. Жывёльны інстынкт падказвае Лукашэнку, што трэба дзейнічаць проста зараз.