21 лютага 2025, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пасля размовы Пуціна з Трампам пачалася «расстыкоўка» Крамля з Пекінам

19
СМІ: Пасля размовы Пуціна з Трампам пачалася «расстыкоўка» Крамля з Пекінам
Фота: Getty Images

На расейскай ТВ - хваля антыкітайскай рыторыкі.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, мяркуючы з усяго, даў загад на «расстыкоўку» з Кітаем пасля сваёй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Расейская дзяржпрапаганда значна ўзмацніла атыкітайскую рыторыку. Увагу на гэта звярнуў рэсурс FAKE OFF.

Паказальнай стала перадача на Грамадскай тэлевізіі Расеі (АТР). Там у эфіры з'явіўся член Прэзідыума Савета ў замежнай і абароннай палітыцы Расеі Аляксандр Лосеў, які вельмі жорстка прайшоўся па Кітаю і расейска-кітайскім сяброўстве.

«Што мяне вельмі знервавала - гэта святкаванне кітайскага Новага года. Давайце задамося пытаннем, ці дарэчы святкаваць замежнае нацыянальнае свята так шыкоўна, калі ў нас ідзе «СВА»? (…) Большасць дронаў, якія выкарыстоўваюць УСУ, яны кітайскага паходжання. Тысячы кітайскіх дронаў забіваюць нашых жаўнераў. Гэта таксама культурны абмен? Гэтыя чырвоныя кітайскія ліхтары на адной чары вагаў і жыцця нашых жаўнераў на іншай. Што пераважыць? Гэта не здзек з загінулых ад кітайскіх дронаў? Кітайцы блакуюць нам фінансавыя выплаты ўжо шмат месяцаў! Кітайцы адмовіліся пастаўляць абсталяванне для «Арктык ЗПГ-2», разарвалі кантракт, тым самым закрыўшы праект. Кітайцы зараз адмаўляюцца набываць нашу нафту... Пытанне: Расея - суверэнная краіна? Мы што, васалы? Мы павет Кітая?» - заявіў расейскі чыноўнік.

FAKE OFF уважае такую рыторыку пачаткам вялікай кампаніі па астуджэнні стасункаў з Пекінам.

«Крэмль рыхтуе глебу для дыстанцыявання ад Кітая... Пасля званка Трампа пайшоў адкат. Амерыканскі прэзідэнт абазначыў для Пуціна выгадную ўгоду - капітуляцыя Украіны ў абмен на прызнанне сфер уплыву. І раптам Масква мяняе рыторыку ў дачыненні да Пекіна. Прапаганда будзе нагнятаць вобраз Кітая як «не зусім хаўрусніка». Магчымыя гандлёвыя канфлікты», - піша рэсурс.

Пра тое, што Крэмль пачаў кампанію па разрыве стасункаў з ранейшымі хаўруснікамі, піша і расейскі Z-патрыёт Захар Прылепін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках