Reuters: Трамп выставіў Еўропе патрабаванне наконт Украіны
25- 16.02.2025, 13:08
- 21,778

Фота: Bloomberg
Краіны ЕЗ атрымалі лісты з Белага дома.
Белы дом прапанаваў еўрапейскім краінам вызначыць, якія захады яны гатовы прыняць для гарантавання бяспекі Украіны пасля заканчэння канфлікту.
Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, Вашынгтон накіраваў краінам ЕЗ лісты з шасцю пытаннямі.
У іх, між іншым, згадвалася магчымасць міратворчай місіі на тэрыторыі Украіны.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб.
«ЗША перадалі еўрапейскім партнёрам анкету з пытаннямі аб магчымых кроках па гарантаванні бяспекі Украіны», - заявіў ён.
Адміністрацыя Дональда Трампа падкрэслівае, што разлічвае на актыўны ўдзел Еўропы ў фармаванні ўстойлівай сістэмы бяспекі ў рэгіёне, уключаючы Украіну.
У Вашынгтоне чакаюць ад еўрапейскіх краін канкрэтных прапаноў у гэтым пытанні. ЗША запыталі ў еўрапейскіх дзяржаў інфармацыю аб тым, колькі вайскоўцаў і адзінак узбраення яны могуць выдзеліць для патэнцыйнай міратворчай місіі ва Украіне.
«Вашынгтон кантактуе са сталіцамі еўрапейскіх краін, высвятляючы іх гатоўнасць накіраваць вайсковыя сілы ва Украіну. Асноўная мэта - зразумець, як хаўруснікі ацэньваюць магчымыя параметры ўрэгулявання канфлікту, а таксама роля Еўропы і ЗША ў гэтым працэсе», - тлумачаць крыніцы.
Адзначым, што ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі падчас выступу з трыбуны канферэнцыі ў Мюнхене заклікаў Еўропу да стварэння аб'яднанага войска. Ён адзначыў, што рэгіён у такім разе атрымае не толькі бяспеку, але і павагу Злучаных Штатаў.