Калас на экстраннай сустрэчы ў Мюнхене анансавала новыя ініцыятывы што да Украіны
4- 16.02.2025, 13:24
- 7,540

Еўропа адзіная ў падтрымцы Кіева.
Кіраўніца дыпламатыі Еўразвязу Кая Калас анансавала новыя ініцыятывы наконт Украіны. Яна падкрэсліла, што Еўропа адзіная ў падтрымцы краіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яе Twitter (Х).
З яе слоў, напрыканцы Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы 2025, міністры замежных спраў краін ЕЗ, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Мюнхене, правялі «добрую дыскусію».
«Еўропа адзіная ў падтрымцы Украіны і ўмацаванні нашай уласнай абароны. Найбліжэйшым часам мы выступім з новымі ініцыятывамі, каб прасунуць гэта (ініцыятывы, - рэд) наперад», - адзначыла яна.
Met my fellow #EU foreign ministers & HRVP @kajakallas today @MunSecConf.
— Margus Tsahkna (@Tsahkna) February 16, 2025
There’s a clear understanding of the need to further support Ukraine, increase pressure on Russia & bolster Europe’s defence capabilities. We’ll keep on moving forward. pic.twitter.com/iibttDPstu
У сваю чаргу, міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Тсахкна дадаў у Х, што ёсць дакладнае разуменне неабходнасці далейшай падтрымкі Украіны, узмацнення ціску на Расею і ўмацавання абараназдольнасці Еўропы.
«Мы будзем працягваць рухацца наперад», - паўтарыў ён мэсэдж Калас.