21 лютага 2025, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі аб Мюнхене: Падтрымка - адчувальная, адзінства – нязменнае

2
Зяленскі аб Мюнхене: Падтрымка - адчувальная, адзінства – нязменнае
Уладзімір Зяленскі
Фота: Getty Images

Еўропа верыць ва Украіну і мае стаць мацнейшай.

На Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, якая працягваецца ў Нямеччыне, краіны Еўропы прадэманстравалі падтрымку Украіны, якая супрацьстаіць расейскай агрэсіі.

Аб гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які прысутнічаў на мерапрыемстве, заявіў 15 лютага ў Telegram.

«Для ўсіх нас у Еўропе дыпламатычны год пачынаецца з Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы. Вельмі насычана сёлета: сустрэчы і размовы з лідарамі і камандамі лідараў з усіх куткоў нашага кантынента. Падтрымка - адчувальная. Адзінства - нязменнае. Удзячны за пакеты падтрымкі для Украіны, якія рыхтуюцца ў Еўропе менавіта цяпер, калі так важна дэманстраваць [нелегітымнаму прэзідэнту РФ Уладзіміру] Пуціну, што Еўропа не губляе веры ва Украіну і ў перспектыву надзейнага міру», - напісаў ён.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што «ад Брытаніі да Польшчы, ад Фінляндыі да Гішпаніі ўсе ў Еўропе разумеюць, што варта станавіцца толькі мацнейшымі».

«Узброеныя сілы Еўропы патрэбныя. Скаардынаваная, моцная дыпламатыя патрэбная. Узаемадзеянне з Амерыкай трэба. Мы павінны быць надзейнымі абаронцамі сваёй будучыні ў Еўропе, каб з іншага боку Атлантыкі захоўвалася выразная цікавасць да хаўрусніцтва з Еўропай», - мяркуе Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках