21 лютага 2025, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як на парадзе ў лоб»: у Расеі завылі праз разгром марскіх пяхотнікаў 155-й брыгады пад Курскам

11
«Як на парадзе ў лоб»: у Расеі завылі праз разгром марскіх пяхотнікаў 155-й брыгады пад Курскам

Марскіх пяхотнікаў адправілі на штурм па замінаваным адрэзку і пад удары ўкраінскіх дронаў.

На Z-каналах выццё праз разгром марскіх пяхотнікаў 155-й брыгады УС РФ пад Курскам. Сілы абароны Украіны пляжаць штурмавую калону 155-й брыгады УС РФ, якая пайшла ў наступ на Курскам кірунку.

У расейскіх Z-каналах новая хваля «зрады» праз сітуацыю ў Курскай вобласці. Камандзіры адправілі на самагубны штурм сумна вядомую 155-ю брыгаду марской пяхоты УС РФ.

Аб здарэнні раніцай, 16 лютага, першым напісаў расейскі Z-рэсурс «Северный канал», звязаны з УС РФ, паведамляе Dialog.UA.

З яго звестак, наступленне ідзе ля населенага пункта Мікольскага, што на паўночна-заходнім адцінку Курскага фронту.

Марскіх пяхотнікаў УС РФ адправілі на штурм па замінаваным адрэзку і пад удары ўкраінскіх дронаў. Шанцаў на поспех у расейцаў няма.

«Цяпер проста (жах - рэд.) пад Нікольскім робіцца. 155-я калонай пад чырвонымі сцягамі, як на парадзе, пайшла ў лоб на рой (украінскіх - рэд.) дронаў па замінаванай дарозе!!! Вы не працірайце вочы, мы ўсё правільна напісалі. Менавіта пад чырвонымі сцягамі перамогі і менавіта па замінаванай дарозе. Падрабязнасці будуць пазней. Молімся за хлопцаў, якія зараз у палях!» - напісаў рэсурс.

Ён агучыў прозвішчы камандзіраў УС РФ, якія аддалі загад на штурм: Гудкоў, Татарчанка, Саладчук. Двое з іх, паводле звестак канала, маюць украінскія карані.

«Гэта не памылкі ў планаванні, гэта здрада і забойства!» - абурыўся Z-канал.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках