УСУ пацвердзілі вызваленне вёскі Пясчанага каля Пакроўска
5- 16.02.2025, 22:07
- 6,020

На важным накірунку адбыўся «пэўны пералом».
Украінскія войскі вызвалілі сяло Пясчанае паблізу Пакроўска. Таксама расейскія войскі былі выціснутыя з яшчэ некаторых населеных пунктаў побач.
Пра гэта паведаміў спікер Аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» Віктар Трэгубаў у эфіры тэлеканала «Кіеў».
«Шэраг контратак украінскіх сіл меў пэўны поспех. Напрыклад, ужо было паведамлена і ўжо можна гаварыць аб вызваленні вёскі Пясчанага. Гэта недзе 5 км на поўдзень ад Пакроўска. Таксама расейскія войскі былі паціснутыя з яшчэ некаторых населеных пунктаў побач», - сказаў спікер.
Ён адзначыў, што на Пакроўскім кірунку адбыўся пэўны «пералом».
«Вельмі сур'ёзныя намеры былі ў расейцаў у аблозе горада Пакроўска. Але яны панеслі сур'ёзныя страты менавіта на гэтым кірунку ў мінулым месяцы. У гэтым месяцы яны таксама, скажам так, былі прыпыненыя і нават адкінутыя ў асобных населеных пунктах», - дадаў Трэгубаў.

Нагадаем, напярэдадні аналітычны сэрвіс DeepState паведаміў аб няўдалай спробе ворага захапіць сяло Пясчанае. Паводле аналітыкаў, адбыўся сустрэчны бой, і ўкраінскія абаронцы змаглі адціснуць акупантаў.