21 лютага 2025, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ўжо здрадай папахвае, хлопцаў кладуць тысячамі»

18
«Гэта ўжо здрадай папахвае, хлопцаў кладуць тысячамі»

Z-валанцёрка раскрыла праўду пра расейскае войска.

У расейскага войска вялікія праблемы са сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Акупанты нясуць вялізныя страты на фронце ад удараў украінскіх БПЛА і не здольныя сябе абараніць. Пра гэта адкрыта распавяла Z-валанцёрка, якая дапамагае расейскаму войску, піша «Дыялог.UA».

Расейка сцвярджае, што Сілы абароны Украіны цалкам кантралююць паветраную прастору з дапамогай беспілотнікаў. З РЭБ ва ўкраінцаў таксама ўсё выдатна.

«Паветра перакрытае, хлопцы рухацца ўвогуле не могуць. У небе кішаць тысячы дронаў... Камандзіры ў нас, вядома, малайцы, мы ідзём наперад. Але якім коштам! Можна захаваць жыцці хлопцаў проста, выдаўшы ім РЭБ. Ці ў нас РЭБ няма ў краіне? Я зразумець не магу. У нас з кожнага праса паказваюць, якія мы малайцы, які РЭБ стварылі, лепш за ўсіх. А ў хлопцаў яго няма. А хлопцы кажуць, што нічога не працуе… Ваша «ноў-хаў» (экскрыменты - рэд.) непрацоўнае! Пяхоту знішчаюць, іх кладуць тысячамі! Вы можаце нешта зрабіць? Гэта ўжо здрадай папахвае! Нам паведамляюць, што мы ідзём наперад, усіх гасім... Нічога такога! Стаім на месцы! Хлопцы не могуць прайсці 2 км! Нават калі яны гэты пункт Б зоймуць, іх там потым заб'юць гэтымі FPV ці артай. Неба цалкам пад (украінцамі - рэд.), цалкам! Прачніцеся ўжо нарэшце», - заявіла Z-валанцёрка.

Яна дадала, што ва ўкраінскіх войск, у адрозненне ад УС РФ, з РЭБ усё добра. Яны паспяхова глушаць пераважную большасць расейскіх беспілотнікаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках