Мянчук выпіў літру гарэлкі і пачаў пагражаць сужыцельцы
6- 16.02.2025, 17:13
- 5,968

Цяпер у яго праблемы.
У Менску 39-гадовы мужчына з рэўнасці з кухоннай сякеркай напаў на сваю сужыцельку. Ён ударыў яе і пагражаў забойствам. Цяпер мужчына знаходзіцца пад вартай. Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву "Минск-Новости" паведамілі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна сталіцы.
З інфармацыі пракуратуры, мянчук афіцыйна нідзе не працуе, у яго няма сталага месца жыхарства. Пры гэтым раней яго ўжо пяць разоў прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. На ім таксама "вісіць" не знятая і не адседжаная судзімасць.
У дзень надзвычайнага здарэння ён дома выпіў літру гарэлкі і пачаў сварыцца з сужыцелькай. Абураўся з нагоды побыту, выяўляў пачуццё рэўнасці. У нейкі момант ад слоў ён перайшоў да дзеянняў. Калі жанчына ляжала на канапе, ён узяў кухонную сякерку і стукнуў яе па галаве. Паралельна мужчына пагражаў ёй, што яе заб'е і прычыніць цяжкія цялесныя пашкоджанні. Да сказанага сужыцелька паставілася сур'ёзна і баялася, што ён так і зробіць.
Мужчыну затрымалі і завялі на яго крымінальную справу.
- Яму выстаўленае абвінавачанне ў пагрозе забойствам і прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення, гэта значыць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 186 КК, - пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Ігар Жыбуль. - Віну грамадзянін прызнаў цалкам, у дачыненні да яго санкцыянавана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.