21 лютага 2025, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ распляжылі ў Курскай вобласці бронекалонну расейцаў са сцягамі СССР

38
УСУ распляжылі ў Курскай вобласці бронекалонну расейцаў са сцягамі СССР

Відэафакт.

У Курскай вобласці Сілы абароны Украіны распляжылі бронекалонную войска РФ, якая пайшла ў штурм з чырвонымі сцягамі СССР. Падзеі адбыліся недалёка ад населенага пункта Мікольскае.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на відэа 47-й АМБр у Telegram.

Варта адзначыць, што сёння раніцай варожыя паблікі пісалі аб тым, што расейскія марскія пехацінцы са 155-й брыгады спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі недалёка ад населенага пункта Мікольскае Курскай вобласці. Прычым тэхніка расейцаў была з "чырвонымі сцягамі" СССР і вораг рухаўся, "як на парадзе".

Неўзабаве ў сацсетках з'явілася відэапацверджанне наступу з больш за дзясятак танкаў і каля роты расейцаў. На апублікаваных кадрах выразна зафіксавана, як украінскія вайскоўцы знішчалі супраціўніка, які спрабаваў наступаць. Украінскія абаронцы выкарыстоўвалі для спынення варожай бронекалоны дроны, таксама расейцам «не замінала» міннае поле.

«Не збянтэжыла ворагаў ні міннае поле, ні рой украінскіх дронаў 47 брыгады «Магура». Ад нашых «птушачак» рэзка стаміліся не толькі танкі. Адзін з танкістаў наудмаў «адпачыць» каля падбітай машыны - і наш FPV батальёна ББС дапамог яму канчаткова», - адзначылі ў брыгадзе.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках