Зяленскі ўважае магчымай перамогу над Расеяй вайсковым шляхам Для гэтага патрэбна падтрымка партнёраў.
13- 16.02.2025, 19:28
- 4,360

Для гэтага патрэбна падтрымка партнёраў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на яго думку, Украіна ўсё яшчэ можа здабыць перамогу над Расеяй ваенным шляхам. Аднак гэта прывядзе да вялікіх страт, і без дапамогі партнёраў будзе цяжка.
Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка дзяржавы каналу NBC News.
«Вядома, так. Але гэта шмат страт. Мы разумеем, наколькі вялікія. Я думаю, што гэта зашмат. І я не ўпэўнены, што з такой хуткасцю. Калі нашыя партнёры не дапамогуць, не падтрымаюць, будзе цяжка. Гэта будзе доўга. Даўжэй, чым можа быць», - заявіў прэзідэнт.