Як выраслі кошты ў Беларусі за апошнія чатыры гады
4- 16.02.2025, 19:41
- 3,878

Асабліва падаражэлі памідоры.
Спецыялісты Thinktanks паглядзелі, на якія тавары ў Беларусі найбольш выраслі цэны за апошнія чатыры гады.
Паводле звестак Белстата, за чатыры гады прыкметна выраслі кошты на часнок і зялёную цыбулю. Калі ў снежні 2020 года кілаграм зялёнай цыбулі каштаваў 15,60 руб., то ў снежні 2024 года - 27,14 руб. Кілаграм часныку ў снежні 2020 года каштаваў 7,39 руб., а ў снежні 2024 года - 17,22 руб.
Таксама з гародніны і садавіны прыкметна выраслі кошты на памідоры (з 4,94 руб. да 13,01 руб.), салаты ліставой (з 7,98 руб. да 27,67 руб.), трускаўку (з 23,56 да 76,95), персікі і нектарыны (з 8,57 руб. до 54,11 руб.).
Чырвоная рыба і ікра таксама выраслі ў кошце. Калі ў снежні 2020 года рыба салёная і ласасёвая каштавала 29,68 руб. за кілаграм, то ў снежні 2024 года - 45,06 руб. за кілаграм. Кошт жа ікры ласосевай павялічыўся з 121,98 руб. да 263,42 руб.
У сярэднім за чатыры гады на 10 руб. за кілаграм падаражэлі розныя віды цукерак. Розныя гатункі віна таксама выраслі ў кошце ў сярэднім на 10 рублёў. А вось кошт каньяку імпартнага павялічылася з 56,04 руб. да 70,31 руб.