Воіны ГУР атакавалі ракетай HIMARS варожы разлік аэраразведкі на Запарожскім кірунку
- 16.02.2025, 20:50
- 2,652

Відэа.
Воіны падраздзяленняў актыўных дзеянняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны на Запарожскім кірунку фронту нанеслі паспяховыя ўдары па разліку аэраразведкі расейскіх захопнікаў.
Расейцы выехалі ў поле, каб падняць у неба шматмэтавы БПЛА «Арлан». Украінскія разведчыкі выявілі варожы экіпаж з дапамогай беспілотніка SHARK, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Калі акупанты спыніліся каля пасадкі і пачалі здымаць чахлы для запуску «арлана» – прыляцеў бадзёры касетны боепрыпас, а кантрольныя ўдары ажыццявілі майстры FPV-дронаў ГУР МА Украіны», – паведамілі байцы.