Сталіцу Беларусі чакаюць перамены
12- 16.02.2025, 21:10
- 8,322

У Менску будзе новае падсвятленне будынкаў і адзіная ілюмінацыя.
Сталіцу Беларусі чакаюць перамены па частцы светлавога афармлення будынкаў.
Пра гэта расказаў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык.
З ягоных слоў, у сталіцы з'явіцца новае падсвятленне, а таксама адзіная ілюмінацыя.
"Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама будзе прапанавана адзінае развязанне, каб усё было гарманічна", - адзначыў спікер, яго словы прыводзіць БелТА.
Ён нагадаў, што ў Менску ўжо дзейнічае праграма архітэктурнага падсвятлення і ілюмінацыі. Але ёсць нюансы.
"Калі камунальнае прадпрыемства "Мінгарсвятло" забяспечвае адзіную ілюмінацыю і працу архітэктурнага падсвятлення, то суб'екты гаспадарання, рэстарацыі, кавярні, крамы і гэтак далей гэта робяць як хочуць", - удакладніў Ракаўшчык.
Указаную сітуацыю і маюць намер выправіць гарадскія ўлады.