Шакіру тэрмінова шпіталізавалі ў Перу: што адбылося
8- 17.02.2025, 16:22
- 10,194

Вядомая спявачка была вымушаная скасаваць канцэрт.
Калумбійскую спявачку Шакіру тэрмінова шпіталізавалі перад канцэртам у Перу. Аб гэтым піша Daily Mail.
Зорка сцэны патрапіла ў лякарню падчас свайго сусветнага турнэ, першага за сем гадоў. Шакіру тэрмінова шпіталізавалі ў сталіцы Перу Ліме праз скаргі на боль у жываце. У сувязі з гэтым артыстка была вымушаная скасаваць запланаваны канцэрт у горадзе.
Пасля навіной Шакіра падзялілася і ў Instagram, апублікаваўшы старыс з бальнічнай палаты.
«Мне шкада паведамляць вам усім, што ўчора ўвечары мне давялося звярнуцца ў аддзяленне неадкладнай дапамогі праз праблемы з жыватом, і цяпер я шпіталізаваная», – пачала яна сваю заяву.
Зорка сцэны адзначыла, што з нецярпеннем чакае ўз'яднання з яе «неверагоднымі прыхільнікамі» ў Перу і выказала надзею, што неўзабаве зможа выйсці з медыцынскай установы.
«Лекары, пад чыім назіраннем я зараз знаходжуся, паведамілі, што я не ў дастаткова добрым стане, каб выступаць сёння ўвечары. Я вельмі шкадую, што не здолею сёння выйсці на сцэну. Я з нецярпеннем чакала сустрэчы са сваімі неверагоднымі фанатамі тут, у Перу», - адзначыла Шакіра.