Беларускі футбаліст Ілля Шкурын пяройдзе ў варшаўскую «Легію»
1- 17.02.2025, 19:07
- 2,422

Трансфер абыдзецца на 1,5 мільёна еўраў.
25-гадовы беларускі форвард "Сталі" з польскага горада Мелец Ілля Шкурын у найбліжэйшыя дні пяройдзе ў варшаўскую "Легію".
Як паведамляе meczyki.pl, 19 лютага нападнік пройдзе медагляд, пасля гэтага ўкладзе кантракт.
Працоўнае пагадненне будзе разлічанае да чэрвеня 2028 года.
Трансфер абыдзецца на 1,5 мільёна еўраў.
"Легія" займае 4-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы.
У 20 матчах сезона Шкурын забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы.