20 лютага 2025, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ужо дабраліся і да Wildberries, а заробкамі хто-небудзь зацікавіцца?»

45
«Ужо дабраліся і да Wildberries, а заробкамі хто-небудзь зацікавіцца?»

Беларусы адказалі Лукашэнку.

У панядзелак Лукашэнка расказаў, што будзе з Wildberries у Беларусі. Дыктатар нібыта баіцца, што маркетплэйсы выцесняць невялікія крамы.

Падпісчыкі сайта Charter97.org выказалі сваё меркаванне пад відэа аб гэтым у TikTok. Падаем некаторыя з іх:

«Людзі шукаюць, дзе зэканоміць можна, каб неяк крыху лепш жыць».

«Боты ў «Белвесте» ці «Марка» каштуюць цэлы заробак. Людзі крэдыт бяруць на абутак, таму і ідуць на рынкі, сваё носяць алігархі».

«Выміранне маленькіх крам адбываецца не з-за «Вайлдбэрыз», а з-за ўмоў, пастаўленых бізнэсу. Буйныя не ўсе выжываюць, а маленькія ўвогуле невядома за кошт чаго трымаюцца».

«Таварышам невядомае слова «канкурэнцыя».

«Зайшла ў «Світанак» на днях, звычайны вязаны гольф - 150 руб ($ 46 - заўв.)».

«Ужо дабраліся і да «Вайлдбэрыз», а заробкамі хто-небудзь цікавіцца? Я не магу купіць у краме, бо заробак — мізэрны, а на «Вайлдбэрыз» магу знайсці ў разы танней».

«Калі накрыецца вытворчасць, дык людзі куды пойдуць? З'едуць хто направа, хто налева, а пенсіі хто нам, пенсіянерам, і з чаго плаціць будзе?

@charter97.org Лукашенко высказался о будущем Wildberries в Беларуси #wildberries #лукашенко #беларусь #экономика #маркетплейс #бизнес #новости ♬ оригинальный звук - Хартия97

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках