20 лютага 2025, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Расея закончылі перамовы ў Савудаўскай Арабіі: што вядома

54
ЗША і Расея закончылі перамовы ў Савудаўскай Арабіі: што вядома
Фота: Reuters

Перамовы доўжыліся 4,5 гадзіны.

Дэлегацыі Расеі і ЗША закончылі перамовы ў Эр-Рыядзе, якія пачаліся раніцай 18 лютага а 10.30 паводле мясцовага часу (супадае з менскім).

З расейскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў і памочнік Пуціна Юрый Ушакоў. З амерыканскага боку — дзяржсакратар Марка Рубіё, дарадца ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і спецпрадстаўнік Белага дома ў Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф. На чале стала перад пачаткам перамоў былі кіраўнік МЗС Фейсал Бэн Фархан Аль Сауд і дарадца па нацбяспецы Мусаід бен Мухамед аль-Айбан.

BBC сабрала самыя галоўныя заявы абодвух бакоў на гэты момант.

Што бакі казалі пра Украіну

Вашынгтон павінен прызначыць прадстаўніка для перамоў, затым гэта зробіць Масква, пасля чаго бакі пачнуць рэгулярныя кансультацыі, сказаў Лаўроў. У Дзярждэпартаменце заявілі, што Расея і ЗША дамовіліся прызначыць каманды, якія будуць працаваць над тым, каб як мага хутчэй скончыць вайну ва Украіне.

Уолц асобна сказаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер «рухацца наперад вельмі хутка».

Амерыканскія прадстаўнікі таксама заявілі, што рана ці позна Еўропа будзе ўключаная ў перамовы аб будучыні Украіны. Са слоў Марка Рубіё, усе бакі, уключаючы Еўразвяз, павінны адобрыць мірнае пагадненне.

Дыпламатычныя дачыненні

Менавіта аднаўленне паўнавартасных дыпламатычных стасункаў і назначэнне паслоў Лаўроў назваў у ліку першых задач, якія стаяць перад краінамі ў выніку перамоваў. З яго слоў, бакі «практычна дамовіліся», што трэба «раз і назаўжды» ўрэгуляваць пытанне працы дыпмісій.

Марка Рубіё заявіў, што Вашынгтон і Масква дамовіліся аднавіць ранейшую колькасць работнікаў пасольстваў, а прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Тэмі Брус сказала, што краіны плануюць стварыць механізм кансультацый для ліквідацыі «раздражняльнікаў» у двухбаковых стасунках.

Будучыня супрацоўніцтва (пасля заканчэння вайны)

Перад ЗША і Расеяй стаіць задача стварыць умовы «па меры ўрэгулявання крызісу ва Украіне» для аднаўлення супрацоўніцтва Расеі і ЗША «ў поўным аб'ёме», у тым ліку ў «геапалітычных праблемах» у розных частках свету, сказаў Лаўроў.

У Дзярждэпартаменце таксама сказалі, што ЗША і Расея дамовіліся правесці падрыхтоўчую працу для супрацоўніцтва ў пытаннях, якія датычацца ўзаемных геапалітычных і эканамічных інтарэсаў, пасля «паспяховага заканчэння» канфлікту ва Украіне.

Сустрэча Пуціна і Трампа

Канкрэтнай даты сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расеі пакуль няма, сказаў Ушакоў. Малаімаверна, што яна можа адбыцца на наступным тыдні.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках