21 лютага 2025, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпрадстаўнік Трампа Кэллог прыбыў у Кіеў

34
Спецпрадстаўнік Трампа Кэллог прыбыў у Кіеў
Кіт Келаг

Першыя заявы амерыканскага генерала.

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны і Расеі генерал Кіт Келаг у сераду, 19 лютага, прыбыў з візітам у Кіеў. Пра гэта паведамляе "Суспільне".

На чыгуначным вакзале Келага сустрэла амбасадарка ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк.

Каментуючы свой візіт ва ўкраінскую сталіцу, спецпрадстаўнік падкрэсліў, што "гэта шанц правесці добрыя патэнцыяльныя перамовы".

“Мы будзем слухаць. Мы гатовы даць неабходнае. Мы разумеем неабходнасць гарантый бяспекі. Частка маёй місіі - слухаць. Затым вярнуся ў ЗША, пагавару з прэзідэнтам Трампам, каб быць упэўненымі, што мы ўсё правільна разумеем”, - падкрэсліў Келаг.

Ён сказаў, што сапраўды верыць у тое, што "вайна не пачалася б, калі б Трамп быў тады прэзідэнтам".

“Ён разумее, што людзі пакутуюць, разумее, якія разбурэнні. І мы хочам, каб гэта закончылася”, - дадаў спецпрадстаўнік Трампа.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках