Амаль чвэрць расейцаў адмаўляецца ўважаць акупантаў за герояў
9- 19.02.2025, 17:00
- 7,906

Гэта прызнаюць нават праўладныя сацыёлагі.
Кожны пяты расеец (19%) адмовіўся ўважаць удзельнікаў вайны супраць Украіны героямі нароўні з байцамі часоў Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ).
Гэта вынікае з апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), прымеркаванага да дня абаронцы Айчыны. Як паказала даследаванне, стаўленне да ўдзельнікаў уварвання ў суседнюю краіны моцна залежыць ад узросту. Так, сярод прадстаўнікоў пакалення адлігі (да 1947 года) і пакалення застою (1948–1967 гады) не ўважаюць за герояў ваюючых толькі па 11% апытаных. Аднак сярод расейцаў, якія нарадзіліся ў перыяд з 1968 да 1981 год, такіх ужо 19%, а сярод пакалення 1982-1991 гадоў - 21%. Кожны трэці (35%) міленіял (1992-2000 гады) адмовіўся бачыць герояў ва ўдзельніках вайны, а сярод тых, хто нарадзіўся пасля 2001 года, такіх 29%. Пры гэтым у гераізме адпраўленых на фронт ва Украіну адмовілі 22% мужчын і 17% жанчын.
У той жа час 73% апытаных расейцаў згодныя з тым, што вайскоўцы на «СВА» такія ж героі, як і байцы ВАВ. Напрыклад, так адказалі 84% рэспандэнтаў, якія нарадзіліся да 1947 года, і столькі ж 1948-1967 гадоў нараджэння. Сярод пакалення 1968-1981 гадоў так лічаць 74% апытаных, а таксама 69% міленіял (1982-1991 гады), 55% малодшых міленіялаў (1992-2000 гады) і 59% расейцаў, якія нарадзіліся пасля 2001 года. Герояў ва ўдзельніках вайны супраць Украіны бачаць 70% мужчын і 75% жанчын. Не змаглі адказаць на гэтае пытанне 8% апытаных, гаворыцца ў даследаванні.