21 лютага 2025, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ 13 расейскіх банкаў адключаць ад SWIFT

9
Яшчэ 13 расейскіх банкаў адключаць ад SWIFT

ЕЗ закручвае санкцыйныя гайкі для эканомікі РФ.

Еўразвяз працягвае закручваць санкцыйныя гайкі для расейскай эканомікі, у той час як Крэмль просіць адміністрацыю Дональда Трампа аслабіць абмежаванні ў рамках магчымай угоды што да Украіны, зазначае The Moscow Times.

Яшчэ 13 расейскіх банкаў будуць адключаныя ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT у рамках 16-га пакета санкцый ЕЗ, паведамляе EUObserver са спасылкай на дыпламатаў, знаёмых з пытаннем. Новы пакет захадаў быў узгоднены сталымі прадстаўнікамі 27 краін ЕЗ, уключаючы лаяльную Крамлю Вугоршчыну, і набудзе моц пасля таго, як яго ўхваляць лідары еўрапейскіх дзяржаў. У сераду, 19 лютага, чакаецца фармальнае галасаванне кіраўнік МЗС Еўразвяза.

Цяпер 95% расейскай банкаўскай сістэмы знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, скардзілася ў снежні кіраўніца ЦБ РФ Эльвіра Набіуліна. З яе слоў, у «чорныя спісы» ўнесеныя 129 крэдытных арганізацый, якія кантралююць амаль усе актывы фінансавай сістэмы краіны.

Апошні раунд амерыканскіх санкцый супраць банкаў у лістападзе мінулага года ўдарыў па 50 крэдытных арганізацыях, у тым ліку Газпрамбанку - апошняму з дзяржбанкаў, які захоўваў доступ да разлікаў у далярах і сістэме SWIFT. Пад еўрапейскія санкцыі, зрэшты, ГПБ, хутчэй за ўсё не патрапіць: банк працягвае праводзіць разлікі за пастаўкі расейскага газу, які закупляюць Вугоршчына і Славаччына на суму 250 млн еўраў на месяц. Доступу да SWIFT пазбавяцца невялікія банкі, піша EUObserver. Агулам, са слоў крыніц выдання, у «чорныя спісы» будуць унесеныя 35 юрыдычных асоб і 48 фізічных асоб, у тым ліку чыноўнікаў і прапагандыстаў.

Узмацненне жорсткасці санкцый у той час як Расея і ЗША пачалі перамовы аб Украіне - гэта «сігнал», сказаў EUObserver еўрапейскі дыпламат. ЕЗ, з яго слоў, працягне падтрымліваць Кіеў і караць Расею за агрэсію.

Паводле інфармацыі Bloomberg, адначасова краіны «вялікай сямёркі» разглядаюць магчымасць узмацнення санкцый супраць расейскай нафтавай галіны. Да 3-й гадавіны расейскага ўварвання ва Украіну дзяржавы G7 могуць змяніць «столь коштаў» нафты з РФ, якая цяпер устаноўленая на адзнацы $60 за барэль.

Мэта дадатковых абмежаванняў - скараціць доступ Крамля да нафтадаляраў і «прастымуляваць» Расею на «ўкладанне справядлівага міру» з Украінай, гаворыцца ў праекце G7.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках