21 лютага 2025, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага выказаў здагадку, што Трамп заваблівае Пуціна ў пастку

12
Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага выказаў здагадку, што Трамп заваблівае Пуціна ў пастку
МІХАІЛ ПАДАЛЯК

Размова ідзе пра кантроль энэргетычных рынкаў РФ.

Апошнімі палітычнымі заявамі ЗША, магчыма, проста завабліваюць Расею ў пастку, каб кантраляваць праз спецыфічнае пасярэдніцтва энэргетычныя расейскія рынкі і выхады на знешнія продажы.

Такое меркаванне выказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

«Ключавое пытанне (або рытарычнае – як хочаце): навошта прадстаўнікі відавочна дамінантнай краіны (ЗША) добраахвотна і неверагодна хутка аддаюць лідарства ў глабалістыцы, глабальным уплыве, мадэрацыі перамоўных працэсаў Расеі, якая на самай справе ўжо была аўтсайдарам, страціла рэпутацыю і глабальныя ўплывы?» – пытаецца ён.

Сярод варыянтаў Падаляк называе жаданне ЗША завабіць Расею ў пастку і кантраляваць энэргетычныя расейскія рынкі і выхады на знешнія продажы або атрымаць станоўчы для сябе «інфармацыйны шторм» ад хуткага развязання праблемы «вайны і міру ў Еўропе» і перайсці да іншых гучных інфармацыйных тэмаў.

Аднак дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта не выключае і негатоўнасць ЗША да паўнавартаснага глабальнага лідарства ва ўмовах найцяжэйшых выклікаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках