У Польшчы недалёка ад беларускай мяжы ўпаў ваенны дрон
4- 19.02.2025, 21:45
- 6,718

Падрабязнасці.
Ваенны дрон упаў на тэрыторыі прыватнага дома ў польскай вёсцы Агароднікі недалёка ад Бельска-Падляскага. Гэта прыкладна за 30 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, піша TVN24.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ 8 лютага, але вядома пра яго стала цяпер. Падчас выканання задання ў дрона ўзніклі тэхнічныя праблемы, і аператар запусціў працэдуру бяспечнай пасадкі. У выніку раскрыўся парашут, і дрон прызямліўся на прыватнай тэрыторыі. Мясцовы жыхар убачыў апарат і паведаміў пра знаходку ў паліцыю, пасля чаго дрон забралі вайскоўцы.
Вайскоўцы сцвярджаюць, што гэта быў не баявы дрон, а выведны апарат. Ягоная вага складае 6,5 кілаграма, а размах крылаў – 2,2 метра. Такі дрон уважаецца за невялікі. Вайскоўцы гавораць, што апарат не ўяўляў пагрозы для мясцовых жыхароў.