Расея другі дзень запар масавана атакуе Адэсу
8- 20.02.2025, 9:42
- 4,624

Ёсць пацярпелы, 90 тысяч абанентаў засталіся без святла.
Увечары 19 лютага краіна-агрэсарка Расея атакавала Адэсу ўдарнымі беспілотнікамі. У выніку пацярпеў мужчына, ёсць пашкоджанні.
«Вораг другі дзень запар масавана атакуе Адэсу ўдарнымі беспілотнікамі», - паведаміў кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер.
У выніку ўдару ўзніклі пажары на даху ўстановы грамадскага харчавання і складскога будынка, пашкоджаны адміністрацыйны будынак, аўтамыйка, праезная частка і шкленне прыватнага дома.

"Пацярпеў адзін чалавек, 55-гадовы мужчына шпіталізаваны ў стане сярэдняй ступені цяжкасці", - адзначыў ён.



Паводле звестак ДзяржНС, "пацярпеў мужчына, які ў стане сярэдняй ступені цяжкасці быў шпіталізаваны ў лякарні".
Праз расейскі напад без электразабеспячэння засталіся блізу пяці тысяч жыхароў аднаго з раёнаў Адэсы.
Пасля двух дзён удараў па Адэскім раёне без святла засталіся 89 500 абанентаў.
Тым часам мэр Адэсы Генадзь Труханаў паведаміў, што ў горадзе пашкоджана цепламагістраль. Таксама гарадская рада апублікавала фота наступстваў расейскага нападу.