22 лютага 2025, Субота, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трудо: Канада заўсёды будзе стаяць на абароне Украіны

7
Трудо: Канада заўсёды будзе стаяць на абароне Украіны
Джасцін Трудо
Фота: Stephanie Lecocq/Pool via Reuters

Прэм'ер-міністр краіны зрабіў заяву на фоне апошніх выступаў Трампа.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо выказаў падтрымку Украіне на фоне апошніх заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аб гэтым піша выданне The Hill.

“Канада і нашыя супольнікі адназначна выступаюць супраць незаконных, амаральных і несправядлівых парушэнняў міжнароднага парадку Уладзімірам Пуціным (расейскім дыктатарам, - рэд.). Я з нецярпеннем чакаю магчымасці сесці са сваімі еўрапейскімі партнёрамі праз некалькі гадзін, каб пагаварыць аб тым, як мы будзем працягваць адназначна абараняць Украіну, а таксама абараняць правілы, якія гарантуюць0 бяспеку ўсіх нас”, - сказаў Трудо.

Ён выступіў у абарону "парадку, заснаванага на правілах", які, паводле ягоных слоў, захоўвае свет, у бяспецы на працягу амаль цэлага стагоддзя.

“Украінцы ваююць і гінуць не толькі за абарону свайго суверэнітэту, сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці. Яны таксама змагаюцца за абарону заснаванага на правілах парадку, які забяспечвае бяспеку ўсіх нас ва ўсім свеце і доўжыцца ўжо амаль 80 гадоў», - адзначыў прэм'ер Канады.

Паводле ягоных слоў, "перыяд міру, стабільнасці, працвітання для свету" быў толькі таму, "што ў нас былі правілы межаў, неўварвання да вашых суседзяў", якія Расея, аднак "надумала свядома парушыць некалькі гадоў таму".

Трудо запэўніў, што "Канада заўсёды будзе стаяць на абароне Украіны".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках