22 лютага 2025, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палонныя з КНДР расказалі, якая зброя УСУ наводзіць на іх жах

14
Палонныя з КНДР расказалі, якая зброя УСУ наводзіць на іх жах

Войска РФ не змагло абараніць паўночнакарэйскіх хаўруснікаў.

Журналісты паўднёвакарэйскага выдання Chosun Ilbo апублікавалі інтэрв'ю з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі, захопленымі ў палон ва Украіне.

Палонныя расказалі пра дрэнную падрыхтоўку з боку расейскіх камандзіраў, сур'ёзныя страты праз украінскія беспілотнікі і артылерыю, а таксама страх перад так званымі “д'ябальскімі дронамі”, якія расейцы называюць “Баба Яга”.

Паводле інфармацыі выдання, інтэрв'ю былі ўзятыя ў двух вайскоўцаў КНДР: 26-гадовага снайпера-выведчыка на імені Ры і 21-гадовага стралка на імені Пек. Яны служаць у падраздзяленнях Галоўнай выведвальнай управы КНДР пры Генеральным штабе войска, а не ў спецпадраздзяленнях ССА, як меркавалася раней.

Войска РФ не змагло абараніць паўночнакарэйскіх супольнікаў

Са слоў Ры, ён прыбыў ва Уладзівасток 10 кастрычніка 2024 года. Да гэтага месяц правёў у правінцыі Чаганда, удзельнічаючы ў ліквідацыі наступстваў паводкі. 5 студзеня 2025 года ён уступіў у першы бой на тэрыторыі Расеі ў Курскай вобласці. Ры адзначыў, што першая хваля паўночнакарэйскіх войскаў панесла вялікія страты праз ўдары украінскіх беспілотнікаў і артылерыі.

«Мы разлічвалі на падтрымку расейскай артылерыі, але яны стралялі кудысьці ў тыл ворага, не забяспечваючы нам прыкрыцця. Гэта прывяло да шматлікіх ахвяр», - расказаў ён.

Украінскія дроны і псіхалагічны шок у паўночнакарэйскіх салдат

Адным з галоўных чыннікаў, якія выклікалі паніку сярод паўночнакарэйскіх салдат, сталі ўкраінскія дроны-камікадзэ і начныя дроны-бамбавікі.

Са слоў палоннага, яны нанеслі найбольшыя страты падраздзяленням КНДР. Ры прызнаўся, што пасля ранення баяўся перамяшчацца нават ноччу праз пагрозу з боку беспілотнікаў. Ён і іншыя салдаты звалі гэтыя апараты "д'ябальскімі дронамі".

Расейскія вайскоўцы, паводле яго слоў, не навучылі паўночнакарэйцаў эфектыўнай абароне ад гэтай пагрозы, што прывяло да хаосу на полі бою.

Палонныя таксама расказалі, як паўночнакарэйскія агенты актыўна распаўсюджвалі чуткі сярод сваіх войскаў у Курскай вобласці, сцвярджаючы, што ўкраінскімі дронамі кіруюць вайскоўцы з Паўднёвай Карэі.

Гэтыя чуткі, магчыма, распаўсюджваліся з мэтай дэмаралізацыі супраціўніка і ўзняцця духу ўласных войскаў, аднак напраўду толькі ўзмацнілі страх перад высокатэхналагічнымі сродкамі паразы.

Рэакцыя Паўднёвай Карэі

У сувязі са з'яўленнем паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на тэрыторыі канфлікту ўрад Паўднёвай Карэі пачаў кансультацыі з Украінай наконт лёсу палонных. Нагадаем, што, паводле Канстытуцыі Паўднёвай Карэі, уся Карэйская паўвыспа лічыцца яе тэрыторыяй, а грамадзяне КНДР афіцыйна прызнаюцца грамадзянамі Паўднёвай Карэі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках