Жонка Аляксея Арастовіча падала на развод
39- 20.02.2025, 17:28
- 33,884

Справу разглядае Саломенскі суд Кіева.
Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч разводзіцца са сваёй жонкай Настай, з якой пражыў амаль дзесяць гадоў, паведамляе УНІАН.
Cа звестак з судовага рэестра, на развод падала менавіта Наста. 11 лютага Саломенскі суд Кіева прыняў яе заяву на разгляд, аднак калі адбудзецца пасяджэнне - невядома.
Сам Арастовіч наўрад ці з'явіцца ў судзе, бо ён знаходзіцца за мяжой. У сваіх сацсетках ён неаднаразова расказваў, што часта мяняе месца жыхарства.
«Паўтара гады я жыву ў самалётах (у сярэднім адзін пералёт разоў на пяць дзён)», - пісаў Арастовіч.
Вядома, што Аляксей і Настасся былі разам амаль 10 гадоў. У іх ёсць сын Аляксандр. Раней Арастовіч казаў, што ў іх з жонкай ёсць супярэчнасці ў пытаннях выхавання дзіцяці, аднак яны істотна не ўплываюць на іх стасункі.
Для Арастовіча гэта быў трэці шлюб. Пра дзвюх сваіх папярэдніх жонках ён нічога не казаў, аднак вядома, што ў яго ёсць яшчэ дзеці.