22 лютага 2025, Субота, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менавіта таму прэзідэнт Зяленскі ў апошні час неаднаразова згадваў Беларусь»

12
«Менавіта таму прэзідэнт Зяленскі ў апошні час неаднаразова згадваў Беларусь»
Уладзімір Зяленскі

Ёсць сур'ёзныя пагрозы з тэрыторыі нашай краіны.

Украінскі ваенны эксперт Міхаіл Самусь у эфіры «Еўрарадыё» заявіў пра небяспеку расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025». Эксперт мяркуе, што Пуцін пасля гэтых манеўраў можа «пакаштаваць на зуб НАТА»:

- Менавіта таму прэзідэнт Зяленскі апошнім часам неаднаразова згадваў Беларусь. І я як ваенны аналітык пацвярджаю, што ўжо прыкладна два месяцы мы абмяркоўваем падрыхтоўку да гэтых вучэнняў і вельмі ўважліва за ёй сочым.

У той жа час украінскі эксперт адзначыў, што на гэты момант няма пацвярджэння інфармацыі аб пастанове стварыць такую групоўку на тэрыторыі нашай краіны.

- Аднак перакідка расейскіх войск можа пачацца ў кожны момант. У папярэднія вучэнні іх дэманстратыўная фаза праводзілася ў жніўні-верасні, з разнастайнымі паказушнымі элементамі, баявой стральбой, усімі генераламі, а Лукашэнка і Пуцін, як правіла, за гэтым назіраюць.

На мае ацэнкі, калі расейская групоўка на тэрыторыі Беларусі будзе меншай за 15 тысяч войск, то гэта ўсё ж будуць вучэнні, адпрацоўка нейкіх элементаў, але баявая аперацыя праводзіцца не будзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках