The Guardian: Келаг скасаваў прэс-канферэнцыю пасля перамоў з Зяленскім
23- 20.02.2025, 18:55
- 18,420

Пакуль невядома, ці паедзе спецпрадстаўнік Трампа на фронт.
Спецпрадстаўнік ЗША Кіт Келаг скасаваў прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве 20 лютага.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Са слоў украінскіх чыноўнікаў, Келаг не будзе адказваць на пытанні прэсы і з'явіцца толькі для фотасесіі і пратакольнага поціску рукі.
Трохдзённая паездка Келага ў Кіеў адбылася на фоне таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў Зяленскаму, што той «дыктатар», і абвінаваціў яго ў вайне сваёй краіны з Расеяй.
Адна з высокапастаўленых украінскіх крыніц заявіла, што пакуль незразумела, ці прыме Келаг запрашэнне Зяленскага наведаць лінію фронту разам. Келаг павінен пакінуць Кіеў у пятніцу 21 лютага.