22 лютага 2025, Субота, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты золата зноў абнавілі гістарычны максімум

1
Кошты золата зноў абнавілі гістарычны максімум

Дзясяты рэкорд сёлета.

Кошты золата выраслі да гістарычнага максімуму і ў чацвер, 20 лютага, таргаваліся вышэй за ўзровень $2950 за ўнцыю праз асцярогі з нагоды пагроз прэзідэнта ЗША Дональда Трампа развязаць глабальную гандлёвую вайну. Аб гэтым піша Reuters.

Спатавае золата падаражэла на 0,7% - да $2953,12 за ўнцыю пасля дасягнення $2954,69 у пачатку сесіі, што стала дзясятым рэкордным максімумам сёлета. Ф'ючэрсы на амерыканскае золата выраслі на 1,2% - да $2970,7.

Агулам сёлета золата падаражэла на 12%.

«Узровень $3000, відавочна, мае магнетычны ўплыў на рынак, і хоць з большасці меркаванняў рынак тэхнічна перакуплены, ён, здаецца, поўны рашучасці прабіць гэты магічны паказчык», – сказаў незалежны аналітык Рос Норман.

У сераду Трамп заявіў, што абвесціць аб тарыфах на піламатэрыялы, аўтамабілі, паўправаднікі і фармацэўтыку «цягам наступнага месяца ці раней».

Таксама Трамп назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага дыктатарам і сказаў яму, што той павінен дзейнічаць хутка, каб забяспечыць мір, у адваротным выпадку ён рызыкуе страціць сваю краіну.

«Хоць існуюць здагадкі, што патэнцыйныя мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй могуць прывесці да некаторай раскруткі золата, усякая слабасць золата можа быць часовай», – напісаў рынкавы стратэг IG Еп Чжун Ронг.

Спатавае срэбра вырасла ў кошце на 0,9% - да $33 за ўнцыю. Плаціна падаражэла на 0,3% - да $974,85, а паладый - на 1,4% - да $981,70.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках