21 лютага 2025, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы прапанаваў план для Еўропы і Украіны

12
Прэм'ер Польшчы прапанаваў план для Еўропы і Украіны
ДОНАЛЬД ТУСК

Ён складаецца з трох пунктаў.

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск прапанаваў план для Украіны і Еўропы. Сярод іншага ён прадугледжвае выкарыстанне новай крыніцы фінансавай дапамогі Украіне.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на кіраўніка польскага ўраду ў сацсетцы X.

«Досыць гаварыць, час дзейнічаць!» – адзначыў Туск, звяртаючыся да еўрапейскіх краінаў.

План прэм'ера Польшчы наступны:

фінансаваць еўрапейскую дапамогу Украіне з замарожаных расейскіх актываў;

узмацніць паветранае патруляванне, «балтыйскага вартаўніка» (аперацыя NATO для абароны падводнай інфраструктуры Балтыйскага мора) і абарону мяжы ЕЗ з Расеяй;

хутка прыняць новыя фіскальныя правілы для фінансавання бяспекі і абароны ЕЗ.

Варта заўважыць, што краіны ЕЗ пакуль не выкарыстоўваюць замарожаныя расейскія актывы для дапамогі Украіне. Яны задзейнічалі толькі прыбытак ад такіх актываў.

Нагадаем, учора, 19 лютага, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў усуласны план далейшай падтрымкі Украіны. Размова ішла пра гарантыі бяспекі і задзейнічанне Расеі ў адказнасці за ваенныя злачынствы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках