21 лютага 2025, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паведаміў пра вынікі сустрэчы з Келагам

33
Зяленскі паведаміў пра вынікі сустрэчы з Келагам
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Украіна гатовая да моцнай дамовы з прэзідэнтам ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер, 20 лютага, правёў перамовы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Кітам Келагам.

«Сустрэча з генералам Келагам. Добрая размова, шмат дэталяў. Удзячны Злучаным Штатам за ўсю дапамогу і двухпартыйную падтрымку Украіны і ўкраінскага народа», – адзначыў прэзідэнт у Telegram.

Паводле словаў Зяленскага, яны падрабязна абмеркавалі сітуацыю на полі бою, вяртанне ўкраінцаў з расейскага палону і дзейсныя гарантыі бяспекі.

Зяленскі таксама заявіў, што Украіна гатовая заключыць моцнае і карыснае пагадненне з прэзідэнтам ЗША датычна інвестыцый і бяспекі.

«Мы прапанавалі самы хуткі і найбольш канструктыўны шлях дасягнення выніку. Наша каманда гатовая да працы 24/7», – адзначыў украінскі прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што Украіна можа зрабіць мір надзейным і доўгім, каб Расея зноў не пачала вайну.

«Поспех аб'ядноўвае. Усім у свеце патрэбны поспех у стасунках са Злучанымі Штатамі. Дзякуй генералу Келагу за супольную працу для дасягнення важных вынікаў», – дадаў Зяленскі.

Раней газета The Guardian пісала, што Кіт Келаг скасаваў прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках