УСУ за пару гадзін знішчылі вялікую калону бранятэхнікі ворага пад Пакроўскам
4- 21.02.2025, 23:39
- 17,632

Акупанты спрабавалі "праціснуць" абарону, але былі разбітыя.
На Пакроўскім кірунку воіны Сіл абароны Украіны адбілі штурм расейскіх акупацыйных войскаў з бранятэхнікай. Расейцы спрабавалі прарваць абарону УСУ ў паласе адказнасці воінаў марской пяхоты, але панеслі страты.
Варожую тэхніку знішчылі байцы 37-й асобнай брыгады марской пяхоты. Пра гэта паведамілі на афіцыйным Telegram-канале аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Хорціца", апублікаваўшы адпаведнае відэа.
Як зазначаецца, украінскія абаронцы знішчылі дзесяць адзінак бранятэхнікі за пару гадзін.
“Для прарыву і правядзення штурмавых дзеянняў вораг залучыў 2 танкі, 2 БМП і 6 браняваных баявых машын. Дзякуючы зладжанай працы падраздзяленняў, варожая тэхніка разам з дэсантам была знішчаная яшчэ на подступах да абаронных умацаванняў. Бранятэхніка акупантаў падарвалася на мінна-выбухных загародах”, - распавялі ў АСГВ “Хорціца”.

Знішчаную бранятэхніку расейскіх акупацыйных войскаў і рэшткі варожага дэсанта, які паспеў высадзіцца, дабілі агнём артылерыі і FPV-дронамі.

У АСГВ дадалі, што варожы наступ адбіты, страты ўкраінскіх пазіцый не дапушчаныя.
“Украінскія абаронцы трымаюць абарону, наносяць захопнікам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Прымаюцца меры для недапушчэння пагаршэння тактычнага становішча”, - падкрэслілі вайскоўцы.
