У Калужскай вобласці РФ моцна шугае завод для вытворчасці пластыка
16- 21.02.2025, 17:30
- 20,170

Зарыва і слуп дыму бачныя за некалькі кіламетраў.
У Калужскай вобласці РФ уночы 21 лютага адбыўся магутны пажар на заводзе перапрацоўкі пластыка. Гарыць прадпрыемства побач з вёскай Акаракава Жукоўскага раёна, піша «Обозреватель».
Пра гэта паведамляюць у расейскіх суполках; у МНС РФ ёсць кароткае паведамленне аб "узгаранні ў Жукоўскім раёне на складзе другаснай сыравіны". Пажар пачаўся прыкладна апоўначы і працягваецца зараз.


З апошніх звестак, агонь распаўсюдзіўся на 1000 квадратных метраў прадпрыемства.
Пра ахвяр і пацярпелых афіцыйнай інфармацыі няма.
Мясцовыя жыхары кажуць, што палае завод для перапрацоўцы пластыка, прычым "зарыва і слуп дыму бачныя за некалькі кіламетраў" з горада Обнінск.
Прычыны здарэння пакуль невядомыя. На месцы працуюць экстранныя службы.
