22 лютага 2025, Субота, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША пачаў абтэлефаноўваць еўрапейцаў пасля заяў Трампа

25
Дзяржсакратар ЗША пачаў абтэлефаноўваць еўрапейцаў пасля заяў Трампа
Марка Рубіё

Марка Рубіё спрабаваў супакоіць супольнікаў.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіаё спрабаваў запэўніць еўрапейскіх супольнікаў, што рэзкай перазагрузкі стасункаў з Крамлём не будзе, паведамляе New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Выданне адзначае, што пасля сустрэчы з расейскімі перамоўнікамі, Рубіё сігналізаваў аб "неверагодных магчымасцях, якія існуюць для партнёрства з расейцамі".

"Аднак праз некалькі гадзін спадар Рубіё спрабаваў запэўніць нервовых еўрапейскіх супольнікаў, што перамовы не азначаюць рэзкага адыходу ад амерыканскай палітыкі, як многія баяліся", – запэўніваюць журналістаў.

Паводле звестак выдання, перамовы ў сталіцы Савудаўскай Арабіі былі задуманы як першы крок у працэсе праверкі, ці сур'ёзна Крэмль настроены на ўкладанне ўгоды, сказаў Рубіё ў тэлефоннай размове дыпламатам з Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі.

Рубіё запэўніў еўрапейцаў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не плануе навязваць Украіне і Еўропе ўмовы ўсялякага двухбаковага пагаднення з Расеяй, згодна з кароткім выкладам размовы, падрыхтаваным еўрапейскімі чыноўнікамі.

Таксама Рубіё сцвярджаў, што адміністрацыя не будзе здымаць санкцыі ЗША супраць Расеі пры адсутнасці прыкметных змен у паводзінах Масквы, хоць ён пакінуў адчыненымі дзверы для абмежаванага змякчэння некаторых санкцый, калі расейцы пачнуць прымаць меры, да якіх імкнецца адміністрацыя.

Дзяржсакратар ЗША таксама адзначыў, што адміністрацыя Трампа атрымала дакладныя звесткі аб тым, што Расея магла паспрабаваць выкарыстаць перамовы, каб пасеяць супярэчнасці паміж заходнімі краінамі або аблегчыць сваю ізаляцыю на міжнароднай арэне, дадаюць журналісты.

Частка тэлефоннай размовы была прысвечаная тлумачэнню, чаму да перамоў не залучылі ўкраінцаў і еўрапейцаў, дадае выданне. Паводле слоў Рубіё, большая частка размовы была сканцэнтравана на двухбаковых пытаннях паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй. Гэта ўключала пачатак дыскусіі аб зняцці абмежаванняў у дачыненні да іх пасольстваў, якія былі фактычна закрыты ў абедзвюх краінах праз высылку многіх дыпламатаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках