22 лютага 2025, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарожны «настаўнік» у Менску распыліў пярцовы газ у аўтамабіль, у якім ехала сям'я з дзіцем

44
Дарожны «настаўнік» у Менску распыліў пярцовы газ у аўтамабіль, у якім ехала сям'я з дзіцем
ілюстрацыйнае фота

Кіроўца працуе вядучым спецыялістам на адным з прадпрыемстваў.

У Менску кіроўца легкавіка распыліў пярцовы балончык у салон аўтамабіля, дзе ехалі муж і жонка з дзіцем, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама. Міліцыянты ўжо затрымалі 46-гадовага жыхара Меншчыны.

Затрыманы расказаў, што прычынай яго ўчынку стала пераезд аўтамабіля з адной паласы ў іншую падчас руху, які яму не спадабаўся. Таму ён спачатку абагнаў гэтае аўто і «стварыў аварыйную сітуацыю перад аўтамабілем пацярпелага, прымусіўшы яго спыніцца».

Пасля некалькі разоў ударыў па кузаве аўто, а калі кіроўца адчыніў дзверы аўто, распыліў у яго газ з пярцовага балончыка.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Затрыманы працуе вядучым спецыялістам на адным з прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках