NYP: Асяроддзе Трамп хоча, каб Зяленскі з'ехаў з Украіны
18- 4,396

Называюць нават пэўную краіну.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае няшмат, калі наогул мае, прыхільнікаў у найбліжэйшым асяроддзі Дональда Трампа. Сапсаваныя стасункі паміж двума лідарамі пагражаюць падарваць пазіцыі Украіны на мірных перамовах з РФ.
Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле The New York Post.
Хоць пагаршэнне стасункаў паміж Вашынгтонам і Кіевам здаецца раптоўным, крыніца, знаёмая з дыскусіямі ў Белым доме, паведаміла выданню: «Для мяне ў гэтым няма нічога новага. Я чуў некалькі месяцаў таму, што надышоў час для выбараў і новага кіраўніцтва».
Іншы суразмоўца заявіў, што «найлепшым для Зяленскага і міру з'яўляецца тое, каб ён неадкладна выехаў у Францыю».
Афіцыйны прадстаўнік Белага дома на ўмовах ананімнасці падзяліўся сваімі поглядамі на Зяленскага, сказаўшы: «як і Папа Рымскі, я не прыхільнік таго, хто забараняе царкву».
Верагодна, гаворка ідзе аб законе аб забароне дзейнасці ва Украіне рэлігійных арганізацый, звязаных з Расейскай Федэрацыяй, які ў жніўні падпісаў Зяленскі.